5 траўня 2024, Нядзеля, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Onliner.by вярнулі ў рэестр нацыянальнай доменнай зоны

51
Onliner.by вярнулі ў рэестр нацыянальнай доменнай зоны

У бліжэйшы час доступ да сайта будзе адкрыты ва ўсіх інтэрнэт-правайдэраў.

Паводле звестак крыніц 42.TUT.BY, беларуская кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем. У сувязі з гэтым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць Onliner.by у нацыянальную доменную зону.

Улічваючы той факт, што Onliner.by з'яўляецца зарэгістраваным таварным знакам, доменнае імя не было выстаўлена на аўкцыён, а перададзенае праваўладальнікам.

Вяртанне Onliner.by у рэестр нацыянальнай доменнай зоны не азначае імгненную даступнасць сайта. Карыстальнікам рэсурс будзе даступны па меры абнаўлення DNS-сервераў правайдэраў (працэс можа заняць ад гадзіны да дня).

Нагадаем, вечарам 20 снежня ААЦ прыняў пастанову аб выключэнні Onliner.by з рэестра нацыянальнай доменнай зоны за парушэнне заканадаўства аб гандлі. Тады была агучаная наступная фармулёўка:

«У сувязі з выяўленымі Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь парушэннямі ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу onliner.by заканадаўства аб гандлі, у тым ліку якое рэгулюе парадак рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, і непрыняцці ў раней устаноўленыя тэрміны мер у іх ліквідацыі, 20 снежня 2014 г. прынятая пастанова аб выключэнні адпаведнага доменнага імя з рэестра нацыянальнай доменнай зоны».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках