5 траўня 2024, Нядзеля, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак беларускага гастарбайтэра ў Расеі паменшыўся на 1000 даляраў

56
Заробак беларускага гастарбайтэра ў Расеі паменшыўся на 1000 даляраў

За апошнія месяцы людзі істотна страцілі ў даходах і з'язджаюць з Расеі праз нявыгадныя заробкаў.

Падзенне кошту расейскага рубля прывяло да адтоку працоўных мігрантаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга і іншых гарадоў, дзе найбольшая запатрабаванасць у дадатковых рабочых руках. У іх ліку - і беларусы, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле неафіцыйных звестак, каля мільёна грамадзян Беларусі на працягу года выязджаюць на заробкі за мяжу, прычым абсалютная большасць - у Расею. Такі крок цалкам апраўданы: пакуль беларускія ўлады дэкларавалі мэту дасягнуць запаветных 500 даляраў, будаўнік ў Маскве атрымліваў у 4-5 разоў больш. Нядзіўна, што сярод інтэрнацыянальных брыгад на расейскіх будоўлях аднымі з самых шматлікіх былі беларускія.

Але другая палова 2014 года ўнесла істотныя карэктывы. Заходнія санкцыі супраць Масквы за агрэсію ва Украіне і харчовае эмбарга, абвешчанае Расеяй у адказ, спарадзілі эканамічныя праблемы, якія разам з падзеннем коштаў на нафту, прывялі да абясцэньвання расейскай валюты. За некалькі наступных месяцаў прывабныя зарплаты апусціліся ці ледзь не да ўзроўню беларускіх, што зрабіла паездкі эканамічна нявыгаднымі.

Беларускі прадпрымальнік Алесь Каліта заснаваў у Маскве рамонтна-эксплуатацыйную фірму, якая спецыялізуецца на будаўнічых работах, устаноўцы вентыляцыі і сістэм кандыцыянавання. Кажа, што ў новых умовах, выкліканых абясцэньваннем рубля, пацярпелі як самі работнікі, так і ўладальнікі кампаній.

«За паўгода розніца ў 1000 даляраў. Калі ў жніўні спецыяліст мог зарабляць у Расеі ў сферы будаўніцтва, інтэр'ера, вентыляцыі, кандыцыянавання, рэстаўрацыйных работ у сярэднім 70-80 тысяч расейскіх рублёў, што было эквівалентнае 2000-2200 далярам, то цяпер гэта 1000-1200 даляраў. Калі адняць усе выдаткі - праезд, пражыванне, харчаванне - выходзіць то на тое. Але калі ён будзе працаваць у сябе дома, на радзіме, дагледжаны, сыты, пастаянна з сям'ёй, то лепш, вядома, працаваць у Беларусі, чым у Расеі - не вядома дзе, як і за якія грошы. Таму многія беларусы ўжо і не жадаюць туды ехаць. Мой штат на 90% цяпер складаюць рускія - Масква, Падмаскоўе. Мне прасцей і ім прасцей: не трэба вырашаць жыллёвыя пытанні для сваіх работнікаў, не трэба вырашаць пытанні міграцыйныя. Яны жывуць на месцы, і той заробак, які я ім плачу, іх задавальняе, таму што гэта сярэдні кошт. А беларусу трэба даць жыллё, забяспечыць якімі іншымі патрэбамі, суправаджаць яго, умоўна кажучы. Зноў жа, ёсць і пэўны псіхалагічны фактар: сваіх звальняць складаней, калі яны займаюцца п'янствам ці не выконваюць належным чынам працу».

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі адны з самых высокіх заробкаў - менавіта ў будаўнічай галіне. Праўда, калі некалькі месяцаў назад яны складалі ў эквіваленце 1000-1500 даляраў, то з улікам неаб'яўленай дэвальвацыі ў канцы 2014 года мінус ад сумы склаў 200-300 даляраў.

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках