5 траўня 2024, Нядзеля, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ханс-Георг Вік: Рэжым Лукашэнкі выкарыстаў супрацоўніцтва з ЕЗ у сваіх інтарэсах

11
Ханс-Георг Вік: Рэжым Лукашэнкі выкарыстаў супрацоўніцтва з ЕЗ у сваіх інтарэсах

Самы моцны сродак пры барацьбе з дыктатурай - гэта падтрымка вольнага грамадства.

Пра гэта заявіў былы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЕ ў Менску, былы кіраўнік выведкі ФРГ Ханс-Георг Вік у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Гэтае супрацоўніцтва не было заснаванае на тым, каб Лукашэнка мог мець больш магчымасцей душыць апазіцыю. Было некалькі мэтаў. Першая - прэвенцыя міжнароднага тэрарызму. Другая - стандартызацыя працэсаў у памежнай сферы. І трэцяя - прадухіленне транспарціроўкі наркотыкаў, гандлю людзьмі, рабства, нелегальнай міграцыі з Азіі ў Еўропу.

Гэтае супрацоўніцтва было выкарыстанае рэжымам у сваіх інтарэсах, і гэта для нас сумны ўрок і мы шкадуем аб гэтым. Але гэта не значыць, што тыя самыя прычыны, якія я назваў, робяцца няважнымі. Самы моцны сродак пры барацьбе з дыктатурай - гэта падтрымка вольнага грамадства.

Мы перажылі і Гітлера, і камунізм у ГДР. А цяпер гэта самае свабоднае грамадства і ў пасляваенны час самы паспяховы праект пабудовы грамадства», - адзначыў Ханс-Георг Вік.

***

Ханс-Георг Вік нарадзіўся 28 сакавіка 1928 у Гамбургу. 1947-1952 - навучанне ў гамбургскім універсітэце: гісторыя, філасофія, публічнае права. Атрымаў доктарскую ступень (Phd) у 1953 г., дысертацыю пісаў на тэму «Стварэнне Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і аднаўленне партыі Цэнтра ў 1945-1947 гг.». 1954-1993 - на дыпламатычнай службе. 1966-1974 - Федэральнае міністэрства абароны (у 1970-1974 гг. - Начальнік штаба планавання). 1974-1977 - амбасадар Нямеччыны ў Іране. 1977-1980 - амбасадар Нямеччыны ў СССР. 1980-1985 - пастаянны прадстаўнік Федэратыўнай Рэспублікі ў Паўночнаатлантычным Дагаворы (НАТА) у Бруселі. 1985-1990 - кіраўнік нямецкай выведкі (BND). 1990-1993 - амбасадар аб'яднанай Нямеччыны ў Нью-Дэлі (Індыя). 1993-1995 - дарадца прэзідэнта Грузіі Шэварднадзэ. 1997-2001 - кіраўнік Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЕ ў Менску. З 2004 года - кіраўнік нямецкага таварыства «Правы чалавека ў Беларусі». З 2004 года Ханс-Георг Вік з'яўляецца старшынёй Кансультатыўнай рады ў выведцы (GKND).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках