2 траўня 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Дакары» загінуў польскі матагоншчык

2
На «Дакары» загінуў польскі матагоншчык

Польскі матагоншчык Міхал Хернік быў знойдзены мёртвым на 206 кіламетры спецучастка трэцяга этапу ралі «Дакар» Сан-Хуанам і Чылесіта.

Аб гэтым паведамляецца ў адмысловым прэс-рэлізе, распаўсюджаным арганізатарамі гонкі.

Абставіны смерці спартоўца дагэтуль не вызначаныя - на месцы здарэння не выяўлена ніякіх знешніх прыкметаў аварыі.

А 15.23 паводле мясцовым часе, праз 7 хвілін пасля таго, як арганізатары гонкі страцілі сувязь з матацыклістам, і ён не прыбыў у разліковы час на фініш, была прынятая пастанова пачаць пошукі польскага спартоўца.

Яшчэ праз 40 хвілін, а 16.03, медыцынскі гелікоптэр выявіў Міхала Херніка які ляжаў за 300 метраў ад дарогі. Лекар, што знаходзіўся на борце мог толькі канстатаваць смерць гоншчыка, паведамляе Інтэрфакс.

39-гадовы Міхал Хернік ўпершыню браў удзел у ралі «Дакар». Пасля двух этапаў польскі матацыкліст займаў 84-е месца ў агульным заліку.

Раней спартовец браў удзел у ралі-рэйдах ў Марока (у 2013 годзе) і Абу-Дабі (у 2014 годзе). Абедзве гонкі ён прайшоў да канца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках