2 траўня 2024, Чацвер, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месі стаў самым дарагім футбалістам Еўропы

5
Месі стаў самым дарагім футбалістам Еўропы

У Францыі апублікавалі спіс 120 самых дарагіх футбалістаў Еўропы.

У матэрыяле Міжнароднага цэнтра спартыўных даследаванняў значацца толькі пяцёрка вядучых еўрапейскіх чэмпіянатаў - Гішпанія, Англія, Нямеччына, Італія і Францыя, паведамляе Інтэрфакс.

Самым дарагім футбалістам стаў нападнік «Барселоны» Ліянэль Месі - яго кошт ацэнены ў 220 млн еўра. Другім ідзе форвард «Рэала» Крышціяну Раналду - 133 млн еўра. Замыкае тройку паўабаронца «Чэлсі» Эдэн Азар - 99 млн еўра.

Таксама ў дзесятку ўваходзяць: Дыегу Коста («Чэлсі», 84 млн еўра), Поль Погба («Ювентус», 72 млн еўра), Серхіа Агуэро («Манчэстар Сіці», 65 млн еўра), Рахім Стэрлінг («Ліверпуль», 63 млн еўра), Сеск Фабрэгас («Чэлсі», за 62 млн еўра), Алексіс Санчэс («Арсенал», 61), Гарэт Бэйл («Рэал», 60 млн еўра).

Кошт гульцоў разлічвае з мноства паказчыкаў, у тым ліку колькасць матчаў, галоў, вынікаў іх каманд і зборных. Звесткі лічацца з 2009 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках