2 траўня 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Twitter запусціць свой аналаг Youtube

1
Twitter запусціць свой аналаг Youtube

Новы сэрвіс атрымае назву Twitter Video Player.

Сэрвіс мікраблогаў Twitter у хуткім часе запусціць уласны аналаг Youtube. Новы сэрвіс атрымае назву Twitter Video Player і ў ім будзе рэалізаваная падтрымка самых папулярных відэафарматаў. Аднак, працягласць кожнага відэа не павінна перавышаць 10 хвілін, паведамляе Новы час.

Паводле звестак TechCrurch, на Twitter Video нельга будзе размяшчаць карыстальнікам рэкламу і рэдагаваць загружаныя відэа.

Раней паведамлялася, што колькасць карыстальнікаў сацсеткі абмену фота Instagram пераваліла за 300 млн, што дало ёй шанец абысці па гэтым паказчыку сэрвіс мікраблогаў Twitter.

У Twitter, паводле апошніх звестак, блізу 284 млн карыстальнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках