2 траўня 2024, Чацвер, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адбылася ўцечка на ядзерным рэактары ў Латвіі

2
Адбылася ўцечка на ядзерным рэактары ў Латвіі

На Саласпілскім ядзерным рэактары (каля Рыгі), магчыма, адбылася ўцечка яшчэ з адной ёмістасці для захоўвання радыёактыўнай вады.

Цяпер радыеактыўны ўзровень на тэрыторыі рэактара не перавышае дапушчальнай адзнакі, паведамляе Delfi.lv.

Аднак намесніца дзяржсакратара ў пытаннях асяроддзя Міністэрства аховы асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Алдан Азола сказала перадачы, што радыёактыўнае забруджванне можа распаўсюдзіцца далей.

«Цяпер небяспекі няма. Забруджванне - толькі на тэрыторыі рэактара. Ёсць падазрэнне, што невялікая ўцечка адбылася і з другой ёмістасці, адкуль радыёактыўная вада можа трапіць у навакольнае асяроддзе», - сказала Азола.

Урад Латвіі ў аўторак за зачыненымі дзвярыма прыняў пастанову вылучыць дадаткова 15 000 еўра на неадкладныя тэхнічныя працы на Саласпілскам ядзерным рэактары, заявіла прэм'ер-міністр Лаймдата Страўюма.

Са слоў прэм'ера, доўгатэрміновай пастановай павінен стаць дэмантаж рэактара, паведамляюць латвійскія СМІ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках