2 траўня 2024, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вярнуў экспартную мыту на ўгнаенні

5
Лукашэнка вярнуў экспартную мыту на ўгнаенні

У Беларусі з 1 студзеня ўводзіцца экспартная мыта на калійныя ўгнаенні ў памеры 45 еўра за тону.

Такая пастанова зацверджаная ўказам дыктатара №654 ад 31 снежня, апублікаваным Нацыянальным прававым парталам, піша TUT.by.

Мыта дзейнічае пры экспарце калійных угнаенняў за межы Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пры гэтым яшчэ нядаўна ў Беларусі схіляліся да таго, каб не ўсталёўваць зноў мыту, якую абнулілі з верасня 2013-га года, каб знізіць нагрузку на ААТ «Беларуськалій» ва ўмовах імклівага падзення аб'ёмаў экспарту пасля скандальнай адмовы расейскага «Уралкалія» працаваць праз сумесную збытавую кампанію БКК.

Міністр фінансаў Уладзімір Амарын у пачатку снежня заяўляў, што ўводзіць мыту на калійныя ўгнаенні не плануецца, «будзе захаваны той жа рэжым».

Аднак у снежні ў Беларусі ўслед за Расеяй пачалося зніжэнне рубля да даляра, вырас попыт на валюту, што адбілася на аб'ёме золатавалютных рэзерваў і магло стварыць праблемы з выкананнем даходнай часткі бюджэту, у якім на гэты год закладзеныя павышаныя сацыяльныя выдаткі.

Пры гэтым паводле вынікаў студзеня-верасня «Беларуськалій» з вялікім адрывам узначаліў рэйтынг самых прыбытковых ААТ краіны. Яго чысты прыбытак вырас у 7,1 разы ў параўнанні са студзенем-вераснем 2013 года да 5,7338 трлн рублёў.

Аб'ём экспарту калійных угнаенняў з Беларусі ў 2014 годзе быў запланаваны на ўзроўні 9,2 млн т.

Як раней паведамлялася, нулявая стаўка вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні была ўсталяваная ўказам №400 ад 5 верасня 2013 для забеспячэння стабільнай работы ААТ «Беларуськалій». Першапачаткова ўказ дзейнічаў да 31 снежня 2013 года, пасля перыяд дзеяння быў павялічаны да 31 сакавіка 2014 года, а пасля - да 31 снежня. Да скасавання экспартная мыта складала 75-85 еўра за тону.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках