2 траўня 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Camerata прэзентаваў новую калядную песню

6

Унікальны беларускі калектыў прадставіў кампазіцыю «На Раство» ў абноўленым складзе.

Гурт Camerata пакінулі Таццяна Дробышава і Ігар Мельнікаў. Новым чальцом каманды стаў Філіп Смялоў.

Спецыяльна для tuzin.fm cітуацыю пракаментавала асноўная аўтарка калектыву, кампазітар і вакалістка Вольга Вараб'ёва.

«Ігар і Таццяна сышлі за больш высокімі заробкамі. Мы ўзялі наўзамен толькі барытон. Гэта Філіп Смялоў. Ён выпускнік музычнага ліцэя, як і ўсе, хто цяпер у Camerata. Да таго ж у яго дзве вышэйшыя адукацыі - харавога дырыгента і гукарэжысёра», - сказала яна.

У сваю чаргу Ігар Мельнікаў растлумачыў, што яму папросту надакучыў ранейшы выгляд дзейнасці, і ён цяпер заняўся педагогікай.

«З 1 верасня я працую ў аркестры Фінберга. Займаюся з усім вакальным цэхам - тузінам вакалістаў. Акрамя таго, для падтрымкі формы мы з Таццянай Дробышавай стварылі вакальны квартэцік з больш лёгкай і жыццесцвярджальнай музыкай, з традыцыйным джазам. Назвы ён пакуль не мае. У нас толькі адна рэпетыцыя была разам з інструменталістамі. Вярстаем праграму. А Camerata я жадаю поспехаў. Хай працуюць і выступаюць далей. Калі ім гэта цікава, я толькі за», - сказаў ён.

Найбліжэйшы канцэрт абноўленага гурту адбудзецца 15 студзеня ў Вялікай зале філармоніі сумесна з маскоўскім калектывам Cristal Chorus. Са слоў Вольгі Вараб'ёвай, як і раней, вызначаюцца канцэрты ў Беларусі і за мяжой, адначасова ідзе праца над новымі кампазіцыямі.

Адной з іх стала калядка «На Раство», якую гурт сёння рады прадставіць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках