2 траўня 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Павел ездзіць на Range Rover з урадавымі нумарамі РФ

65

6 студзеня кіраўнік БПЦ прыехаў на Калядную літургію ў Свята-Духаў кафедральны сабор на аўтамабілі Range Rover L405.

Характэрна, што машына з расейскімі нумарамі, Разанскага рэгіёну. Як растлумачылі маскоўскія калегі, нумарныя знакі «А-МР» у Расеі выдаюцца толькі ўрадавым аўтамабілям, піша БелаПАН.

У інтэрнэце ёсць фота асабістага сакратара Паўла Дзмітрыя Варламава на фоне аўтамабіля Range Rover з гэтымі ж нумарамі.

Фото vk.com

Range Rover L405 - вялікая машына, з шыкоўным салонам і дынамікай спартыўнага аўтамабіля. Пазадарожнік здольны пераадольваць брады глыбінёй да 90 см.

Фото abw.by

Экспэрты параўноўваюць яго салон з аздабленнем дарагіх яхт. Цана на аўтамабіль - больш за 100 тысяч даляраў.

Фото abw.by

З назіранняў відавочцаў, папярэднік Паўла - мітрапаліт Філарэт - аддаваў перавагу перасоўвацца на Mercedes і BMW прадстаўніцкага класа. Зрэшты, на першую пасля прызначэння ў Беларусь літургію ў Менску і Паўла прывозілі на больш сціплым аўто.

Фото Сергея Гудилина, «Наша ніва»
Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках