2 траўня 2024, Чацвер, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы з Гарварда даказалі, што маленькая порцыя кашы можа падоўжыць жыццё

6
Навукоўцы з Гарварда даказалі, што маленькая порцыя кашы можа падоўжыць жыццё

Ужыванне невялікай порцыі кашы з суцэльнага збожжа штодня прыводзіць да зніжэння рызыкі смерці ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы Гарвардскага ўніверсітэта падчас 14-гадовага даследавання, у якім узялі ўдзел больш за 100 тысяч чалавек. Як высветлілася, штодзённае ўжыванне 28-мі грамовай порцыі кашы з суцэльнага збожжа зніжала верагоднасць смерці на 5 адсоткаў, у тым ліку ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў - на 9 адсоткаў. Такім чынам, як сцвярджаюць навукоўцы ў якасці высновы свайго даследавання, маленькая міска кашы можа быць ключом да доўгага і здаровага жыцця.

Суцэльнае збожжа з'яўляецца нерафінаваным і змяшчае «зародак» збожжа, багаты на пажыўныя рэчывы. Асноўнымі прыкладамі прадуктаў з суцэльнага збожжа з'яўляюцца жытні хлеб, карычневы рыс, шматкі для сняданку, такія, як мюслі і іншыя. Нягледзячы на тое, што суцэльнае збожжа ўжо даўно ўважаецца за карыснае, гэтае даследаванне навукоўцаў Гарварда стала першым даследаваннем, падчас якога было даказана іх доўгатэрміновае ўздзеянне на працягласць жыцця людзей, піша achievementsnews.co.uk.

Навукоўцы пры гэтым падкрэслілі, што такія прадукты дапамагалі змагацца толькі з сардэчна-сасудзістымі, але не з анкалагiчнымі захворваннямі, напрыклад. Усяго было даследавана 74 тысячы жанчын і 43 тысячы мужчын, якія рэгулярна ўжывалі прадукты з суцэльных зерняў. Як адзначаецца ў артыкуле групы аўтараў на чале з доктарам Хангю Ву з Гарвардскай школы грамадскай аховы здароўя ў Бостане, які выйшаў на мінулым тыдні ў часопісе JAMA Internal Medicine: «гэтыя вынікі падтрымліваюць існыя дыетычныя рэкамендацыі, якія раяць павялічыць спажыванне збожжа для таго, каб палегчыць першасную і другасную прафілактыку хранічных захворванняў, а таксама забяспечыць перспектыўны доказ таго, што ўзбагачанае суцэльнае збожжа можа даць перавагу людзям, падоўжыць іх жыццё».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках