2 траўня 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увяла збор за экспарт сырой нафты

15
Беларусь увяла збор за экспарт сырой нафты

У Беларусі ўведзены збор за экспарт сырой нафты.

Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка № 655 ад 31 снежня 2014 года, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелаПАН.

Дакументам вызначана, што "плацельшчыкамі збору з'яўляюцца арганізацыі, якія рэалізуюць на экспарт нафту сырую, якая паходзіць з Рэспублікі Беларусь, і якія ажыццяўляюць яе вываз з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы тэрыторыі дзяржаў, з якімі заключаныя міжнародныя дагаворы аб свабодным гандлі".

Збор устанаўліваецца за адну тону нафты і разлічваецца паводле формулы з улікам сярэдняй цаны экспарту гэтай сыравіны.

Пры гэтым стаўка збору вылічаецца штомесяц і выплачваецца плацельшчыкамі ў рэспубліканскі бюджэт у далярах ЗША або еўра ў суме, вызначанай з улікам устаноўленага Нацбанкам на дзень выплаты афіцыйнага курсу беларускага рубля ў адносінах да адпаведнай замежнай валюты.

Сума збору ўключаецца плацельшчыкамі ў затраты ў вытворчасці і рэалізацыі тавараў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках