2 траўня 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Asus прэзентаваў самыя тонкія Windows-планшэты

7

T300 ад Asus танчэй за Mak Book Air.

Акрамя новага смартфона Zen Fone 2, Asus прзентаваў на выставе CES 2015 лінейку наўтбукаў-трансформераў з назвай Transformer Book Chi, у якую ўвайшлі мадэлі з дыяганалямі дысплеяў 8.9, 10.1 і 12.5 цаляў, піша «Корреспондент» са спасылкай на Technobuffalo.

Asus Transformer Book Chi T90 уяўляе сабой трансформер з працэсарам Intel Atom Z3775 Bay Trail-T, які працуе на частаце 1.46 Ггц. Дазвол 8.9-цалёвага сэнсарнага дысплея складае сціплыя 1280х800 кропак.

Прылада будзе аснашчацца 1 або 2 гігабайтамі АЗП і 32-х альбо 64-х гігабайтным накапляльнікам. Важыць планшэт 400 грамаў (з клавіятурай 750) і будзе прадавацца ў ЗША па 300 даляраў.

Asus Transformer Book Chi T100 выкарыстоўвае той жа працэсар, што і T90, а адрозніваецца дазволам 10.1-цалёвага экрана: ён складае 1920х1200 кропак.

Важыць прылада 1080 грамаў (570 грамаў важыць адзін планшэт). Asus адкрыта называе свой T300 танчэйшым за Mak Book Air. Так, таўшчыня складае 7 міліметраў, яшчэ 6 міліметраў дадае клавіятура. Заяўлены кошт у ЗША 400 даляраў.

Asus Transformer Book T300 камплектуецца працэсарам Intel Core M5Y71 з частатой 1.2 Ггц альбо Intel Core M5Y10 з частатой 800 Мгц. Ён будзе пастаўляцца з дазволам дысплея 1920х1080 (ад 700 даляраў) альбо 2560x1440 (ад 800 даляраў).

Унутры стаяць SSD на 64 альбо 128 гігабайт. Агульная таўшчыня наўтбука складае 16.5 міліметраў пры масе 1445 грамаў.

Ala M

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках