3 траўня 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў еўразоне знізіліся

12
Кошты ў еўразоне знізіліся

Праз моцнае падзенне сусветных коштаў нафты спажывецкія кошты ў еўразоне знізіліся ўпершыню за апошнія больш чым пяць гадоў.

Пра гэта паведаміла ў сераду, 7 студзеня, еўрапейскае статыстычнае ведамства Еўрастат. Паводле звестак ведамства ў Люксембургу, у снежні 2014 кошты ў еўрапейскім валютным саюзе ўпалі на 0,2 адсотка, піша «Корреспондент».

Апошнім разам спажывецкія кошты ў еўразоне зніжаліся ў перыяд з чэрвеня да кастрычніка 2009 года. У лістападзе 2014 узровень інфляцыі яшчэ складаў 0,3 адсотка, адзначае агенцтва AFP. У паведамленні Еўрастата адзначаецца, што галоўная прычына цяперашняга зніжэння коштаў - рэзкае падзенне сусветных коштаў энерганосьбітаў, якія ў параўнанні з лістападам знізіліся на 2,6 адсотка. У параўнанні са снежнем 2013 падзенне коштаў на энэргію склала 6,3 адсотка. Кошты прадуктаў харчавання і напояў, аднак, засталіся стабільнымі. Толькі кошты паслуг падаражэлі ў снежні ў параўнанні з лістападам на 1,2 адсотка.

Зніжэнне спажывецкіх коштаў у еўразоне выклікала асцярогі з нагоды дэфляцыі - працяглага падзення коштаў, якое можа паралізаваць еўрапейскую эканоміку. Урад ФРГ, аднак, мяркуе, што небяспекі дэфляцыі пакуль няма. Міністэрства фінансаў ФРГ 7 студзень аб'явіла, што яно не бачыць падстаў для змены прагнозаў развіцця коштаў, паведамляе агенцтва Reuters.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках