2 траўня 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што ўплывае на працягласць жыцця людзей

5
Навукоўцы высветлілі, што ўплывае на працягласць жыцця людзей

Нарвежскія даследнікі вылучылі гіпотэзу аб тым, што на працягласць жыцця чалавека ўплывае сонечная актыўнасць.

Падчас свайго даследавання навуковыя супрацоўнікі Нарвежскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі ўстанавілі, што людзі, дзень нараджэння якіх трапіў на перыяд, калі Сонца выяўляла моцную актыўнасць, у сярэднім жылі на пяць гадоў менш за астатніх, піша azertag.az.

На думку навукоўцаў, прычына такой ўзаемасувязі крыецца ў тым, што падчас пікавых перыядаў павышаецца ўзровень ультрафіялетавага выпраменьвання, якое ў сваю чаргу пашкоджвае ДНК немаўлятаў на ранніх стадыях развіцця.

Спецыялісты адзначаюць, што апошнія перыяды пікавай актыўнасці Сонца былі зафіксаваныя ў сакавіку 1958 года, лістападзе 1968 года, снежні 1979 года, ліпені 1989 года і сакавіку 2000 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках