26 красавiка 2024, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ ўзняла кошты за прыём іспытаў на правы

34
ДАІ ўзняла кошты за прыём іспытаў на правы

За прыём іспыту па тэорыі давядзецца аддаць у 6 разоў больш, па практыцы - у 10.

Новыя кошты на паслугі ДАІ сталі дзейнічаць з 8 студзеня. Новыя расцэнкі сталі сюрпрызам для курсантаў, якія прыехалі на экзамен раніцай 8 студзеня - аб змене коштаў на паслугі ніхто не папярэджваў.

Рэдакцыя tut.by атрымала дзесяткі званкоў і лістоў з просьбай растлумачыць сітуацыю.

З гэтага часу тэарэтычны іспыт будзе каштаваць 0,3 БВ або 54 тыс рублёў (раней - 0,05 БВ), практычны - 1 БВ або 180 тыс рублёў (раней - 0,1 БВ).

Кошт кампутарных паслуг і афармлення заявы на падачу дакументаў, а таксама самога пасведчання кіроўцы засталіся ранейшымі - 0,12 і 2 БВ адпаведна.

На сайце ДАІ Менска расцэнкі на экзаменацыйную дзейнасць ужо змененыя на новыя.

Нагадаем, ДАІ даўно была незадаволеная нізкім узроўнем падрыхтоўкі курсантаў. Раней усталяваныя нізкія кошты дазвалялі будучым кіроўцам бязбольна для іх кашалькоў пераздаваць іспыты дзесяткі разоў: у экзаменацыйных аддзелах збіраліся вялізныя чэргі. Магчыма, пастанова сур'ёзна павялічыць кошт паслуг з'яўляецца мерай фінансавага ўздзеяння на непадрыхтаваных курсантаў - пераздаваць "на авось" цяпер стане дорага.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках