3 траўня 2024, Пятніца, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянку Расеі ў Гомелі ўразілі беларускія кошты (Відэа)

37

Жанчына зняла ролік аб высокіх беларускіх цэнах.

Карыстальніца Youtube пад нікам Stanislava Nord, ужо аднойчы нарабіўшая шмат шуму ў Гомелі сваёй лёгкай крытыкай на адрас беларускіх прадуктаў у цягніку Масква-Гомель, на гэты раз знаходзіцца ў лёгкім шоку ад беларускіх коштаў, пішуць «Моцныя навіны».

Разам з дачкой Станіслава наведала кавярню «Максі» і пасля гэтага наведвання пералічыла кошт кавы «Амерыкана» ў расейскія рублі, і параўнала яго з коштам аналагічнай кавы ў Мурманску, жыхаркай якога яна з'яўляецца. Вынік кінуў жанчыну ў «лёгкі шок». «Амерыкана» ў Мурманску каштуе 90 расейскіх рублёў, а ў Гомелі ён на цэлых 11 рублёў 57 капеек даражэй: за каву ў «Максі» расеянка аддала 101 рубель 57 капеек. Толькі зніжкі дазволілі госці горада здзейсніць шопінг - без скідак гэта было б немагчыма, адзначае яна.

«Я тут накупляла некаторых рэчаў, ужо выклала ролік. Але я набыла ўсё гэта, што я паказала, толькі дзякуючы зніжкам, бо калі б не было зніжак, то цэны былі б вышэйшыя, чым у Мурманску», - кажа яна.

Відэа доўжыцца больш за 11 хвілін. Усе цікавае аб цэнах гаворыцца на першых хвілінах. Кошты ў Расеі істотна знізіліся ў дачыненні да цэн іншых краін пасля сур'ёзнай дэвальвацыі расейскага рубля, якая мела месца цягам апошніх месяцаў. Аднак беларускія кошты нават да расейскай дэвальвацыі мелі рэпутацыю высокіх. Прынамсі, менавіта праз высокія кошты на ўнутраным рынку многія жыхары нашай краіны аддаюць перавагу выязджаць на шопінг у суседнія Украіну, Польшчу і Літву.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках