3 траўня 2024, Пятніца, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Пуцін пераносіць сваю вайну з Украінай у Берлін

4
Die Welt: Пуцін пераносіць сваю вайну з Украінай у Берлін

Затоеная вайна Крамля распаўсюджваецца зараз не толькі на ўсход Украіны.

Ягоныя кібервоіны ўзяліся за інфраструктуру заходніх краін - а менавіта за федэральны ўрад Нямеччыны.

Аб гэтым піша Ульрых Клаўс у артыкуле пад назвай "Пуцін пераносіць сваю вайну з Украінай у Берлін", апублікаваным на сайце нямецкай газеты Die Welt, паведамляе УНІАН.

Справа значна больш сур'ёзная, чым многія думаюць. Кібер-атака прарасейскай групы хакераў на інфраструктуру парламента і ўрадавых устаноў у Берліне - гэта прадаўжэнне затоенай вайны, якая як відавочна ўзгодненая акцыя суправаджае расейскую агрэсію ва Украіне ўжо на працягу некалькіх месяцаў.

Наконт гэтай атакі не трэба будаваць ніякіх ілюзій. Вызначэнне "хакер" для групы "КиберБеркут", якая нясе адказнасць за атаку, магчыма, гучыць даволі бяскрыўдна.

Але за гэтым стаяць камбатанты Крамля, якія актыўна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у працэсе акупацыі Расеяй Крыму, і, сярод іншага, ужо ўчынялі напады на штаб-кватэру NATO ў Бруселі, а таксама на Міністэрства абароны Украіны. Што далей? Нямецкая электрастанцыя? Лякарня?

Характар і маштабы нападаў паказваюць на высокапрафесійнае вядзенне вайны з прыцягненнем расейскіх камандных структур. Да таго ж, як пацвярджаюць нямецкія спецслужбы, у апошнія месяцы адчувальна павялічылася колькасць прапагандысцкіх пракрамлёўскіх кампаній у сацыяльных сетках. Таксама форумы амаль усіх нямецкіх газет і тэлеканалаў пастаянна засыпаюць каментарамі з варожай прапагандай супраць ЗША і NATO. У жарт актывістаў, якія стаяць за гэтым, называюць "тролямі".

Кібервайна з'яўляецца адной з разнавіднасцей вайны нашага часу. Расея Пуціна вядзе яе і на нямецкай тэрыторыі. Можна і далей весці філасофскія дэбаты аб "прыхільніках Пуціна" ў салонах і пабах. Але нашыя палітыкі ў сферы бяспекі павінныя, нарэшце, усвядоміць, што напад на ўнутраную інфраструктуру паклаў канец такім дэбатам і стаў пытаннем нацыянальнай абароны.

Хто чакае, пакуль Пуцін афіцыйна аб'явіць свае захопы тэрыторый і кібер-напады на іншыя дзяржавы, як вайну, на жаль, толькі пасля заканчэння [гэтай вайны] зразумее, што саступіў у ёй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках