2 траўня 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ убачылі «нязначныя пазітыўныя сігналы» ад Расеі

8
У ЕЗ убачылі «нязначныя пазітыўныя сігналы» ад Расеі

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні лічыць, што паводзіны Расеі мяняюцца.

Пра гэта яна сказала сёння на прэс-канферэнцыі ў Рызе. Як вядома, Латвія з 1 студзеня старшынюе ў ЕЗ, паведамляе УНІАН.

«Я магу сказаць на гэты момант, што ёсць некаторыя нязначныя пазітыўныя прыкметы з расейскага боку... І згодна з украінскім бокам, ёсць нязначныя, але важныя пачынанні. Выглядае так, што рускія паводзяць сябе па-іншаму адносна розных пытанняў - гэта перамовы аб ядзерных пытаннях, гэта Сірыя або Блізкі Усход. Ёсць канструктыўны падыход. І сітуацыя на месцы цяпер трошкі лепш, чым гэта было некалькі месяцаў таму. Я спадзяюся, што гэта - частка новага часу, новай эры таксама і ў Расеі», - сказала Магерыні.

Адказваючы на пытанне наконт таго, ці можа яна пацвердзіць сустрэчу ў «нармандскім фармаце» ў Астане з удзелам канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі, Украіны і РФ Франсуа Аланда, Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна, вярхоўны прадстаўнік адзначыла, што перамовы аб гэтым пытанні яшчэ прадаўжаюцца. Пры гэтым яна паказала на выказванні Меркель і Аланда з нагоды таго, што яны паедуць, калі для гэтага будуць адпаведныя ўмовы.

Фота з архіву AFP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках