3 траўня 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Махляр скраў хабар бізнесменаў з РФ для беларускіх чыноўнікаў

4
Махляр скраў хабар бізнесменаў з РФ для беларускіх чыноўнікаў

Завершанае расследаванне крымінальнай справы аб ашуканскіх дзеяннях у завалоданні грашыма расейскага інвестара.

Пра гэта charter97.org паведамілі ва УСК г. Менску.

48-гадовы мужчына затрыманы ў верасні мінулага года супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС праз падазрэнне ў падбухторванні прадстаўніка расейскай камерцыйнай структуры да давання хабару службовым асобам органаў сталічнай выканаўчай улады.

«Падчас следства ўстаноўлена, што даведаўшыся пра намер расейскіх бізнесменаў інвеставаць сродкі ў сталічныя аб'екты нерухомасці, зламыснік прапанаваў іх прадстаўніку вырашыць пытанне са службовымі асобамі Менгарвыканкама і Менскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці ў станоўчым для інвестараў напрамку. З гэтай мэтай ён запатрабаваў 250 тысяч даляраў ЗША нібыта на хабары чыноўнікам і падахвоціўся быць пасярэднікам у іх перадачы.

Інфармацыя пра знаёмствы і магчымасці аферыста з'яўлялася заведама ілжывай. Ён меў намер завалодаць грашыма, і пры атрыманні 50 тысяч даляраў ЗША быў затрыманы.

У працэсе расследавання ўстаноўленыя факты ўчынення абвінавачаным іншых крымінальна каральных дзеянняў раней, у перыяд ягонай працы ў адным са сталічных унітарных прадпрыемстваў.

Абвінавачанаму інкрымінуецца тры склады злачынстваў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь: падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры, замах на махлярства ў асабліва буйным памеры і перавышэнне службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры. З моманту затрымання ён утрымліваўся пад вартай.

Крымінальная справа вывучаная пракурорам і перададзеная ў суд», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках