5 траўня 2024, Нядзеля, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любамір Паковіч: Многія матчы мы выйгравалі, таму што змагаліся да канца

Любамір Паковіч: Многія матчы мы выйгравалі, таму што змагаліся да канца

На некаторых матчах хакеістам «Дынама-Менск» проста шанцавала, але на некаторых яны дамагаліся валявых перамог.

Пра гэта заявіў галоўны трэнер клуба Любамір Паковіч, каментуючы перамогу над «Славанам» (3:2). Ягоныя словы прыводзіць афіцыйны сайт ХК «Дынама-Менск».

- Мы рады, што перамаглі. Перамога ёсць перамога. Мы маглі ўсе вырашыць яшчэ ў асноўны час, за 13 секунд да канца, Мэт Элісан не закінуў у пустую браму. Трэба сказаць, што перад тым як «Славан» закінуў, ён вельмі актыўна атакаваў ў нашай зоне. Пасля кожнага ўкідвання ішоў кідок ці нават два. Але мы выйгралі гэты матч па булітах, і мы гэта цэнім.

- Любамір, каманда непераканаўча выглядала ў авертайме. Гэта псіхалагічная або фізічная праблема?

- Я б не сказаў, што мы «аселі» ў авертайме. Паўтараю: мы не з'яўляемся фаварытамі КХЛ. Нават калі мы выйгравалі матчы, не заўсёды гэта было пры нашай поўнай перавазе. Дзесьці нам проста шанцавала, дзесьці матчы складваліся так жа, як сёння, і мы дамагаліся валявой перамогі. Я ведаю каманду «Славан», яе славацкіх гульцоў. У пачатку сезона здавалася, што яны будуць гуляць на ўзроўні «Ёкерыта» - гэта моцная каманда. І вы на нас цяпер глядзіце, як быццам мы павінны ўсе матчы пераканаўча выйграваць. Не, мы ідзем ад матчу да матчу. Многія матчы мы выйгравалі праз тое, што змагаліся да канца. Такія гульні былі і ў снежні. Для нашай каманды гэтая перамога каштоўная, як і любая іншая. У нас былі праблемы паміж 13-й і 18-й хвілінамі, пакуль нам не закінулі. Былі моманты як у нас, так і ў спаборніка.

- Два «нізкіх» звяна правялі па тры змены ў трэцім перыядзе. З чым гэта звязана?

- Гэта не недавер. Мы даверылі Андрэю Сцяпанаву выканаць буліт, і выпускалі хлопцаў у авертайме. Але мы амаль заўсёды пачыналі гуляць з укідвання ў нашай зоне і мы павінны былі рэагаваць на гэта. У некаторых у такіх умовах атрымліваецца гуляць лепш, у іншых горш.

- З чым звязаны тайм-аўт на 54 хвіліне?

- Спаборнік моцна «заціснуў» нас у нашай зоне, і нам патрэбен быў перапынак, каб збіць гэты атакуючы настрой.

- У трэцім перыядзе статыстыка кідкоў рэзка адрознівалася ад другой трэці. У чым прычына?

- «Славану» трэба было даганяць, і яны гулялі ў ціск у нашай зоне.

- Ці звязана гэта з фізічнай стомленасцю вашай каманды?

- Ведаеце, можаце глядзець на гэта як хочаце. Можаце сказаць, што ў серыі булітаў мы былі больш свежыя, але спаборнік, які даганяе, у любым выпадку павінен гуляць больш актыўна. У нас таксама былі моманты, проста мы іх не рэалізавалі. Але выйгралі серыю булітаў.

- Як ацэньваеце гульню Аляксандра Кітарава?

- У Сашы была траўма, ён два з паловай месяцы не гуляў, не мог нават трэніравацца праз траўму. Гэта - яе наступствы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках