5 траўня 2024, Нядзеля, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябар Лукашэнкі з Шры-Ланкі прайграў выбары

17
Сябар Лукашэнкі з Шры-Ланкі прайграў выбары

На прэзідэнцкіх выбарах у Шры-Ланцы дзеючы кіраўнік дзяржавы Махінду Раджапаксе прызнаў сваю паразу.

Ён пакінуў сваю афіцыйную рэзідэнцыю, нават не дачакаўшыся афіцыйных вынікаў.

Махінду Раджапаксе спрабаваў пераабрацца на свой трэці тэрмін, але пасля падліку блізу паловы бюлетэняў ён атрымлівае менш за 50% галасоў.

Раджапаксе падчас свайго прэзідэнцтва атрымаў перамогу над паўстанцамі з руху «Тыгры вызвалення Таміл-Ілама» і сцвярджае, што мае намер прынесці эканамічны рост і стабільнасць у Шры-Ланку. Крытыкі абвінавачваюць яго ў аўтарытарызме і карупцыі.

Перамог на выбарах кандыдат ад апазіцыі Маітрыпала Сірызена.

Сірызена, які да лістапада мінулага года працаваў у дзейным урадзе, паабяцаў у выпадку свайго абрання пачаць антыкарупцыйную кампанію і правесці канстытуцыйныя рэформы.

Падчас галасавання выбарчыя ўчасткі ахоўваліся ўзмоцненымі нарадамі паліцыі праз пагрозы тэрактаў.

Махінду Раджапаксе ў жніўні 2013 пабываў у Беларусі і запрасіў Лукашэнку ў зручны для яго час наведаць сваю краіну.

20 лістапада, старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з прэзідэнтам Шры-Ланкі. «Старшыня палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што перамовы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Махінду Раджапаксе, якія прайшлі ў жніўні 2013 года ў Менску, заклалі падмурак для развіцця кантактаў паміж Беларуссю і Шры-Ланкой, стаўшы адпраўной кропкай для працы над канкрэтнымі праектамі», - сказалі тады ў прэс-службе беларускага «парламента».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках