5 траўня 2024, Нядзеля, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр ад раку былы прэм'ер Польшчы Юзэф Алексы

Памёр ад раку былы прэм'ер Польшчы Юзэф Алексы

Былы прэм'ер-міністр Юзэф Алексы памёр сёння ў Варшаве. 10 гадоў ён змагаўся з ракам.

Яму было 68 гадоў.

Алексы ў адным са сваіх апошніх інтэрв'ю зняў здагадкі аб яго здароўі. Ён прызнаўся ў інтэрв'ю газеце «Rzeczpospolita», што дзевяць гадоў ваюе з ракам.

«Я ў парадку, акрамя таго, што я вельмі слабы. Нават калі я адчуваю сябе цалкам добра», - сказаў тады былы прэм'ер-міністр. Растлумачыў, што ён пакутуе ад раку прастаты з метастазамі ў хрыбетнік.

Юзэф Алексы нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. Новы Сонч. Скончыў факультэт замежнага гандлю школы планавання і статыстыкі ў Варшаве. Ён быў доктарам эканамічных навук, піша «Наша Нiва» са спасылкай на radiozet.pl.

З 1969 належаў да Польскай аб'яднанай рабочай партыі. У 1990 годзе ён быў адным з заснавальнікаў Сацыял-дэмакратычнай партыі.

У 1993-1995 - маршал Сейма Польшчы, з сакавіка 1995 да лютага 1996 г. - прэм'ер-міністр. Ён сышоў у адстаўку пасля таго, як кіраўнік МУС Анджэй Мілчаноўскі быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Расеі пад імем Алін. Гэтыя сцвярджэнні, аднак, ніколі не былі пацверджаныя.

Фота: newspix.pl

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках