5 траўня 2024, Нядзеля, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медработнікам «хуткай» выдалі дыктафоны

25
Медработнікам «хуткай» выдалі дыктафоны

Пачынаючы з 12 студзеня работнікі адной з падстанцый хуткай медыцынскай дапамогі будуць прыязджаць на выклікі з лічбавымі дыктафонамі.

Пра гэта «Менск-навіны» распавёў галоўны лекар Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Менска Аляксандр Жынко.

«На кожным выкліку медработнік абавязаны ўключыць дыктафон і папярэдзіць пацыента і сваякоў, калі яны побач, пра тое, што размова запісваецца. Запісваючыя прылады валодаюць вялікім аб'ёмам памяці - на суткі (дзяжурства) сапраўды хопіць. Пасля заканчэння змены ўся інфармацыя з дыктафона будзе скідвацца ў стацыянарны кампутар (знаходзіцца на падстанцыі). Спецыялісты яе апрацуюць, а загадчык падстанцыі прааналізуе атрыманыя звесткі. Потым іх заархівуюць», - сказаў ён.

Паводле прагнозаў галоўнага лекара, выкарыстанне дыктафонаў дапаможа кантраляваць свае эмоцыі як медработнікам, так і пацыентам (або іх сваякам), павысіць адказнасць за сказаныя словы. У выпадку чаго запіс дазволіць разабрацца ў канфліктных сітуацыях, якія, на жаль, перыядычна ўзнікаюць паміж лекарам і пацыентам.

«Калі прымяненне дыктафонаў дакажа сваю эфектыўнасць, на працягу года мы закупім такую тэхніку для ўсіх брыгад хуткай медыцынскай дапамогі», - падкрэсліў Жынко.

Нагадаем, раней аўтамабілі менскай хуткай медыцынскай дапамогі аснасцілі відэарэгістратарамі, якія дапамагаюць супрацоўнікам ДАІ разабрацца ў спрэчных момантах пры ДТЗ.

Акрамя таго, для менскай службы «103» набытая навігацыйная спадарожнікавая сістэма і праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе ў кожны момант адсачыць, дзе знаходзіцца брыгада, дакладней машына, на якой медыкі выехалі на выклік, у які час прыбыла брыгада на месца прызначэння, калі з'ехала. Бачная і хуткасць перамяшчэння. Уся гэтая інфармацыя даступная для супрацоўнікаў аператыўнага аддзела Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, у кабінеце якіх знаходзіцца вялікі плазменны экран з каляровай картай сталіцы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках