5 траўня 2024, Нядзеля, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: ЕЗ павінен быць адзіны ў абароне дэмакратыі і свабоды

Дональд Туск: ЕЗ павінен быць адзіны ў абароне дэмакратыі і свабоды

Дональд Туск заклікаў Еўрапейскі звяз да адзінства ў дачыненні да Расеі.

Кіраўнік Еўрапейскай рады падкрэсліў, што ЕЗ не праводзіць палітыку, накіраваную супраць Масквы, а абараняе мір і захаванне межаў на кантыненце, піша dziennik.pl (пераклад - charter97.org).

- Гэтая палітыка патрабуе самаахвярнасці і цана, якую трэба заплаціць, - высокая. Але Еўрапейскі звяз павінен заставацца аб'яднаным у той час, калі еўрапейская бяспека знаходзіцца пад пагрозай - сказаў Дональд Туск.

Ён падкрэсліў, што ў ЕЗ павінна быць адзіная пазіцыя ў дачыненні да абароны свабоды і дэмакратыі ва ўсходнім суседстве. Дональд Туск распавядаў пра гэта пасля сустрэчы з прэм'ер-міністр Латвіі, якая ў гэтым паўгоддзі старшынюе ў ЕЗ.

Стала вядома таксама, што саміт Еўрапейскага звязу, які адбудзецца 12 лютага, будзе прысвечаны пытанню барацьбы з тэрарызмам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках