5 траўня 2024, Нядзеля, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка не змагла атрымаць wild card на турнір у Сіднэі

11
Азаранка не змагла атрымаць wild card на турнір у Сіднэі

Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка не змагла атрымаць wild card на турнір у Сіднэі.

Тэнісістка хацела згуляць там, паколькі саступіла ў першым крузе турніру ў Брысбене, але арганізатары ўжо аддалі запрашэнні ў асноўную сетку аўстралійкам Ярміле Гайдашавай і Дар'і Гаўрылавай, паведамляе журналіст Мэт Кронін, піша by.tribuna.com.

Варта адзначыць, што wild card не змагла атрымаць нават дзеючая чэмпіёнка турніру Цвятана Піронкава, якая пачне абарону тытула з кваліфікацыі.

Уайлд-кард - гэта адмысловае запрашэнне якому-небудзь спартоўцу або камандзе, якія не прайшлі агульную кваліфікацыю на спаборніцтва.

Фота: Reuters/Jason Reed

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках