3 траўня 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Корт для мяне заўсёды быў прытулкам

13
Вікторыя Азаранка: Корт для мяне заўсёды быў прытулкам

Беларуска Вікторыя Азаранка пракаментавала тое, што прапусціла сярэдзіну і канцоўку мінулага сезону праз траўмы.

«Асабіста мне здаецца, што я прапусціла ўвесь сезон. У мяне ўвесь час былі праблемы са здароўем, я ўвесь час была не да канца гатовая. Я не магла трэніравацца так, як мне хацелася. І псіхалагічна я таксама выкладвалася не цалкам. Так што я не магу сказаць, што я правяла гэты сезон. Але цяпер я гатовая.

Я ні разу не падумала аб тым, што больш не буду гуляць. Таму што корт для мяне заўсёды быў прытулкам. Тут мне ўсё знаёмае, я адчуваю сябе ў бяспецы. І калі мне хочацца схавацца, то толькі на корце, гуляючы ў тэніс, таму што так я магу забыцца на ўсё. Так што я не думала, што скончу гуляць. Але было цяжка атрымліваць задавальненне ад гульні, калі табе пастаянна баліць», - прыводзіць словы Азаранкі by.tribuna.com са спасылкай на tennis.com.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках