5 траўня 2024, Нядзеля, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Навіцкі: Усе парыжане выказваюць салідарнасць з Charlie Hebdo

4
Леанід Навіцкі: Усе парыжане выказваюць салідарнасць з Charlie Hebdo

Беларус, які жыве ў Парыжы, распавёў, што цяпер адбываецца ў сталіцы Францыі.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Навіцкі быў вымушаны пакінуць краіну праз пагрозу крымінальнага пераследу за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Цяпер ён жыве ў Парыжы, дзе працуе ў ахове адной з крамаў. Актывіст распавёў charter97.org, як парыжане адрэагавалі на напад на рэдакцыю Charlie Hebdo.

«У Парыжы цяпер усе кажуць толькі аб тэрактах, аб забітых журналістах, аб новых закладніках. Напад на Charlie Hebdo абмяркоўваюць на вуліцах, у транспарце. Адчуваецца і страх у грамадстве. Стала нашмат менш людзей у крамах. Відаць, што яны трохі напалоханыя. Аднак, разам з гэтым, усе жыхары горада выказваюць салідарнасць з выданнем, у рэдакцыі якога адбыўся тэракт. У многіх я бачыў шыльды і значкі са словамі «Je suis Charlie Hebdo» - «Я - Charlie Hebdo». Я іх бачу, калі еду ў транспарце на працу. Акрамя таго, учора і пазаўчора прайшлі дэманстрацыі ў цэнтры, на іх былі дзясяткі тысяч людзей.

У горадзе ўведзены рэжым узмоцненай бяспекі. Я працую ахоўнікам у адной з крамаў Парыжа. Сёння ў мяне павінен быў быць выхадны, але трэба ісці на працу. Мы правяраем кожнага наведвальніка, кожную машыну, сумку. У крамах вісяць аб'явы, якія папярэджваюць аб тым, што наведвальнікаў могуць праверыць», - распавёў Леанід Навіцкі.

Нагадаем, раніцай у сераду зламыснікі ўварваліся ў будынак, дзе размяшчаецца рэдакцыя Charlie Hebdo ў 11-й акрузе Парыжу, і адкрылі агонь у людзей, якія там знаходзіліся. Загінулі 12 чалавек. Сёння ў Парыжы і на поўначы Францыі зноў захапілі закладнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках