5 траўня 2024, Нядзеля, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя падазраваныя ў забойстве супрацоўніцы французскай паліцыі

1

Французская паліцыя апублікавала інфармацыю аб падазраваных у забойстве супрацоўніцы паліцыі ў горадзе Монруж 8 студзеня.

Інфармацыя апублікаваная ў афіцыйным «Твітэры» паліцыі Парыжа, піша Lenta.ru.

Паводле звестак праваахоўнікаў, гаворка ідзе пра 32-гадовага Амеда Кулібалі і 26-гадовую Хайят Бумед’ен. Як мяркуецца, менавіта Кулібалі 9 студзеня захапіў закладнікаў ля крамы кашэрных прадуктаў на ўсходзе Парыжа.

«Падазраваныя могуць быць узброеныя і небяспечныя», - адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, раніцай у сераду зламыснікі ўварваліся ў будынак, дзе размяшчаецца рэдакцыя Charlie Hebdo ў 11-й акрузе Парыжу, і адкрылі агонь у людзей, якія там знаходзіліся. Загінулі 12 чалавек. Напад на супрацоўніцу паліцыі адбыўся ўчора. Сёння ў Парыжы і на поўначы Францыі зноў захапілі закладнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках