5 траўня 2024, Нядзеля, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Зямлі 11 студзеня змогуць убачыць Мэркурый

5
Жыхары Зямлі 11 студзеня змогуць убачыць Мэркурый

У нядзелю, 11 студзеня, усе жыхары Зямлі змогуць назіраць у начным небе Мэркурый.

Зазвычай гэтая планета не бачная на цёмным небе, бо знаходзіцца вельмі блізка да Сонца. Мэркурый - самая блізка размешчаная да Сонца планета Сонечнай сістэмы. 11 студзеня Мэркурый аддаліцца ад гэтай зоркі на максімальную адлегласць, дзякуючы чаму людзі змогуць убачыць планету Мэркурый на небе няўзброеным вокам. Рэкамендацыі стандартныя: каб лепш разгледзець зорку, паблізу не павінна быць крыніц штучнага асвятлення, неба павінна быць бясхмарным, назіранне праводзіць лепш удалечыні ад агнёў вялікага места, піша ziv.ru.

Назіраць Мэркурый можна будзе праз гадзіну пасля заходу Сонца ў кірунку паўднёвага захаду. Для арыентыру астраномы раяць выкарыстоўваць Вэнэру - самую зыркую зорку на небасхіле. Мэркурый размешчаны крыху ніжэй за яе. Планета Мэркурый атрымала сваё імя ў гонар аднайменнага шпаркага старажытнарымскага бога гандлю, і названая так таму, што рухаецца па небе хутчэй за іншыя планеты. Мэркурый з'яўляецца ўнутранай планетай, бо яго арбіта ляжыць унутры арбіты Зямлі. Калі ў 2006 годзе Плутон пазбавіўся ганаровай годнасці планеты, Мэркурый стаў самай маленькай планетай Сонечнай сістэмы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках