5 траўня 2024, Нядзеля, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмігрант з Беларусі ў Парыжы: Французы асцерагаюцца новых тэрактаў

5
Эмігрант з Беларусі ў Парыжы: Французы асцерагаюцца новых тэрактаў

Жыхары Францыі мяркуюць, што тэрарысты працягнуць свае атакі на цывільнае насельніцтва.

Пра гэта распавёў charter97.org эмігрант з Беларусі, які ўжо некалькі гадоў жыве пад Парыжам, Аляксандр Лукін. Размова з ім адбылася за некалькі хвілін да заканчэння аперацыі французскай паліцыі супраць злачынцаў, якія захапілі закладнікаў.

«Адразу кідалася ў вочы тое, што былі ўведзеныя падвышаныя захады бяспекі, - распавёў ён. - На дарогах шмат паліцыі. Мой самаход толькі што абагнаў бус з міргалкамі і блізу пяці аўтамабіляў спецпадраздзялення праваахоўных органаў. Заўсёды быў нейкі рух.

Пры гэтым на вуліцах колькасць людзей не зменшылася, прынамсі, у тых месцах, якія знаходзяцца далёка ад эпіцэнтраў падзей. Але ўсе былі ў шоку, чакалі развязкі. Усе сачылі за навінамі. Французы абмяркоўваюць падзеі і выказваюць асцярогу, што сёння ўсё можа не скончыцца. Людзі баяцца, што тэракты і захопы закладнікаў будуць адбывацца і далей. Вядома, што ў краіне ёсць тыя, хто гатовы зрабіць тое ж самае, што і тэрарысты, пра якіх мы гаворым, і іх нямала».

Пры гэтым, паводле слоў Аляксандра Лукіна, усё французы выказваюць салідарнасць з ахвярамі тэрактаў. Ён нагадаў аб шматтысячных дэманстрацыях, якія прайшлі апошнімі днямі.

«Жыхары Францыі дэманструюць моцную салідарнасць. Я такога ніколі не бачыў за ўвесь час, пакуль знаходжуся тут. Дзясяткі тысяч людзей выходзілі на дэманстрацыі, пратэставалі супраць тэрарызму і падтрымлівалі тых, хто пацярпеў ад нападаў. Усе выказвалі свае спачуванні загінулым ды іхным сем'ям», - распавёў ён.

Нагадаем, некалькі гадзін таму стала вядома, што французскія спецвойскі зліквідавалі падчас спецаперацыі двух чалавек, якія захапілі закладніка ў мястэчку Дамартэн-ан-Гаэль на паўночны ўсход ад Парыжа, перадае Agence France-Presse. Будынак друкарні быў узяты штурмам. Пры гэтым закладнік, які ўтрымліваўся імі, жывы. Меркавана забітыя - гэта браты Куашы, 32-гадовы Саід і 34-гадовы Шэрыф, якія 7 студзеня зладзілі калатнечу ў рэдакцыі сатырычнага часопіса Сharlie Hebdo. Крыніца ў паліцыі растлумачыла, што браты Куашы зладзілі супраціў пры штурме і былі знішчаныя ў перастрэлцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках