27 красавiка 2024, Субота, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі тысяч пратэстуюць у Берліне супраць зоны свабоднага гандлю ЕЗ-ЗША

3

Праціўнікі пагаднення мяркуюць, што стварэнне TTIP прывядзе да паніжэння экалагічных нормаў і якасці прадукцыі.

У Берліне ў суботу, 10 кастрычніка, праходзіць шматтысячная дэманстрацыя супраць укладання пагаднення аб свабодным гандлі і інвестыцыйным партнёрстве паміж ЗША і Еўрапейскім Звязам (TTIP). Удзельнікі акцыі таксама пратэстуюць супраць стварэння ўсёабдымнага гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж ЕЗ і Канадай (CETA). Першапачаткова арганізатары разлічвалі, што ў акцыі возьмуць удзел ад 50 да 100 тысяч чалавек, аднак затым яны заявілі, што на вуліцы Берліна выйшлі 250 тысяч. Афіцыйных звестак пра колькасць удзельнікаў паліцыя нямецкай сталіцы пакуль не падала, піша Deutsche Welle.

Суботнюю маніфестацыю арганізатары назвалі «важным днём для дэмакратыі», адзначыўшы, што ніколі яшчэ пратэст супраць укладання таго ці іншага пагаднення не збіраў такой колькасці людзей. Праціўнікі пагаднення мяркуюць, што стварэнне TTIP прывядзе да паніжэння экалагічных нормаў і якасці прадукцыі. У сваю чаргу, міністр эканомікі ФРГ Зігмар Габрыэль (Sigmar Gabriel) напярэдадні мітынгу заявіў, што ніякага зніжэння стандартаў якасці не адбудзецца.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель (Angela Merkel) раней выказвала надзею, што ўкласці пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЗША атрымаецца ў перыяд прэзідэнцтва Барака Абамы. У адваротным выпадку можа паўстаць зацяжны перапынак у перагаворным працэсе, мяркуе яна. Выбары новага прэзідэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе 2016 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках