26 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: У Беларусі з'явіўся моцны апазіцыйны лідар

16
Юрый Хашчавацкі: У Беларусі з'явіўся моцны апазіцыйны лідар
Юрый Хашчавацкі
ФОТА: CHARTER97.ORG

У сітуацыі «пасля выбараў» ёсць як мінімум тры станоўчыя моманты.

Абвяшчэнне чарговай «элегантнай перамогі» беларускім ЦВК на чале з Лідзіяй Ярмошынай мала каго здзівіла. Больш важным і цікавым з'яўляецца пытанне: што будзе далей? Ці зробленыя дэмакратычнай супольнасцю Беларусі высновы з гэтай «выбарчай кампаніі»? Ці ёсць нейкае «дабро» ў гэтым аб'ектыўным «дрэнна» - «выбарах» па-лукашэнкаўску?

На гэтыя пытанні сайту charte97.org адказвае вядомы беларускі кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі:

- У гэтай «выбарчай кампаніі» я бачу як мінімум тры станоўчыя моманты.

Першае: людзі ў прынцыпе галасаваць не пайшлі. Усе гэтыя размовы пра «прыход» - гэта ўсё зразумела: таму што прыходу напраўду не было. Як ні спрабавалі «сціснуць» лік тых, хто галасуе - толькі ў Менску прыбралі чвэрць мільёна людзей са спісаў! - Нават з гэтымі фальсіфікацыямі прыходу не было.

Прыходу не было - і давялося «надзімаць» далей. Давялося хімічыць, давялося хлусіць. Адсутнасць прыходу - гэта станоўчы момант. Гэта значыць, што грамадства абсалютна незадаволенае і ўжо пачынае разумець, чаму так адбываецца і хто вінаваты.

Жахлівая сітуацыя ў тым, што фальсіфікацыя прыходу была забяспечаная за кошт школьных настаўнікаў, якія вучаць нашых дзяцей. І мы павінны цяпер думаць: каму мы аддаём нашых дзяцей? Гэта першы станоўча-адмоўны момант: зразумела, які бок у ім дадатны, а які прымушае задумацца.

Другі станоўчы момант таксама мае сваю адмоўную грань, але такая аб'ектыўная неабходнасць. Сфармаваўся вельмі моцны апазіцыйны лідар пад назвай «эканоміка». Гэта самы моцны апазіцыйны лідар, які ў выніку растлумачыць беларускаму грамадству, у чым яго абавязак перад самім сабой і перад будучыняй.

Я больш чым упэўнены, што менавіта гэты апазіцыйны лідар «управіць» мазгі вельмі многім, хто хацеў бы схавацца, хто мяркуе, што можна проста адседзецца, што «мяне гэта не кране», што ў мяне свая маленькая справа, сваё маленькае жыццё. Гэты сфармаваўшыся за апошні час лідар - ён вельмі многім прачысціць мазгі.

І трэцяе, што вельмі важна: ад многіх апазіцыйных лідараў я пачуў вельмі своечасовыя і адэкватныя праграмы, асабліва праграмы па эканоміцы. Стала зразумела, што многія з апазіцыйных лідараў не сядзяць на месцы, а думаюць пра будучыню. Гэта таксама вельмі добра.

Бо тут галоўнае разумець: не апазіцыйныя лідары выводзяць людзей на Плошчу. Заўважце, у найбліжэйшай гісторыі, гісторыі ўкраінскага Майдана, не апазіцыя вывела людзей на плошчу - людзі самі выйшлі. Грамадства павінна быць моцным, для таго каб у ім адбыліся перамены.

А алгарытм гэтых пераменаў, праграма, як праводзіць гэтыя перамены - яна ўжо саспела, яна ўжо існуе, яна аформленая ў некалькіх дакументах, накшталт «Мільёна новых працоўных месцаў», як у АГП. Ёсць яшчэ такіяя рэчы. Усё ясна і выразна зразумела: куды трэба рухацца.

І ў гэтым я бачу яшчэ адзін станоўчы момант: грамадства пачынае разумець каштоўнасць тых прапаноў, якія яму раяць апазіцыйныя лідары. Засталася справа за малым: рызыкнуць выйсці і адстаяць сваю будучыню - і будучыню сваіх дзяцей. Паверце: гэта цалкам магчыма.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках