6 траўня 2024, панядзелак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежныя прафзвязы 7 кастрычніка правядуць мітынг у Менску

1
Незалежныя прафзвязы 7 кастрычніка правядуць мітынг у Менску

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафзвязаў атрымаў дазвол Менгарвыканкама на правядзенне мітынгу.

Акцыя адбудзецца на Цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы сталічнага парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор з 17.00 да 18.00 7 кастрычніка 2015 - у Сусветны дзень барацьбы за годную працу, паведамляе bkdp.org. Мяркуецца, што ў мітынгу возьмуць удзел амаль 200 чалавек, якія знаходзяцца ў чатырох членскіх арганізацыях БКДП: БНП, СПБ, СПМ і прафзвязе РЭП.

З 2008 года Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў (МКП) праводзіць 7 кастрычніка дзень сусветнай мабілізацыі; дзень, калі прафзвязы ўсяго свету патрабуюць годнай працы.

З 2011 года Менгарвыканкам неабгрунтавана забараняе незалежным прафзвязам, у тым ліку і прафзвязу РЭП і яго чальцам, правядзенне ўсякіх масавых мерапрыемстваў у месцах для правядзення масавых сходаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках