28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Памяноўскі: Я супраць хуткага зняцця санкцый з Лукашэнкі

4
Ежы Памяноўскі: Я супраць хуткага зняцця санкцый з Лукашэнкі
Ежы Памяноўскі

Чаму ЕЗ гатовы зняць санкцыі з беларускага дыктатара, нягледзячы на фальсіфікацыю выбараў і парушэнне правоў чалавека?

Гэта пытанне задала галоўная рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна выканаўчаму дырэктару «Еўрапейскага фонду ў падтрымку дэмакратыі» і былому намесніку міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскаму на канферэнцыі «Варшаўскі дыялог для дэмакратыі», арганізаванай польскім МЗС.

- Спадар Памяноўскі, мы з вамі пазнаёміліся ў 2011 годзе. Я акурат выйшла з турмы, уцякала з Беларусі. Вы запрасілі сайт charter97.org працаваць з Варшавы. Тады яшчэ былі свежыя ў памяці падзеі 19 снежня 2010 года, масавыя арышты ў Беларусі, крывавы разгон мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, арышт практычна ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Ваш калега Радаслаў Сікорскі сказаў, што Лукашэнка - лузэр, ён саступіў у гэтых выбарах і не з'яўляецца легітымным прэзідэнтам Беларусі. Пасля гэтага, у тым ліку і праз падзеі ў Менску быў створаны «Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі», які вы ўзначальваеце.

Цяпер санкцыі, уведзеныя раней супраць Лукашэнкі, здымаюць. Прайшло ўсяго пяць гадоў - забыта практычна ўсё. Новыя «прэзідэнцкія выбары» былі сфальсіфікаваныя гэтак жа, як і ранейшыя. Масавых арыштаў не было, бо перад гэтым па грамадстве прайшліся проста катком.

Чаму гэта адбываецца? Нам кажуць, што праз эканамічныя інтарэсы, праз тое, што ў час вайны паміж Расеяй і Украінай Лукашэнка можа быць хаўруснікам. Скажыце, якім хаўруснікам можа быць марыянетка Крамля і дыктатар, рукі якога па локаць у крыві. Нагадаю, што ў Беларусі адкрываецца новая расейская авіябаза, а паміж Менскам і Масквой, са слоў міністра абароны РФ Шайгу, будзе створаны новы вайсковы саюз. Якія надзеі ўскладаюцца на Лукашэнку?

- Я не буду абараняць палітыку Еўропы ў дачыненні да Беларусі і, шчыра кажучы, не магу сказаць, што цалкам разумею некаторыя яе элементы. У пэўным сэнсе, у Захада былі моцныя чаканні, што нешта можа змяніцца. Была таксама надзея, што санкцыі ўзмоцняць крытычныя настроі. Але цяпер Лукашэнку ўдалося паспяхова супакоіць грамадства і ўтаймаваць апазіцыю.

На Захадзе ёсць пэўная стомленасць. Яны не перасталі турбавацца за сітуацыю ў Беларусі, але яны сталі думаць: «Можа быць, мы зможам зрабіць хоць бы штосьці такое, каб змяніць яе хоць трохі».

Я не імкнуся знайсці апраўдання гэтаму. Я супраць хуткага зняцця санкцый, уведзеных супраць рэжыму. Гэта трэба рабіць вельмі павольна. Але ў нейкі момант людзі зразумелі, што ідэі скончыліся, бо палітыка, якую яны праводзілі ў мінулым, нічога не мяняе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках