19 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрэнсіс Фукуяма: Еўрамайдан - грандыёзная гістарычная падзея

2
Фрэнсіс Фукуяма: Еўрамайдан - грандыёзная гістарычная падзея

Аўтар тэорыі «канца гісторыі», вядомы філосаф і аналітык Фрэнсіс Фукуяма ўважае Еўрамайдан за важную бітву ў развіцці дэмакратычных формаў праўлення.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю ZN.ua.

«Я ўважаю Еўрамайдан за грандыёзную гістарычную падзею, адну з самых знамянальных у наш час. Яго значэнне выходзіць далёка за межы Украіны. Гэта грандыёзная бітва за пашырэнне сучасных формаў дэмакратычнага праўлення», - сказаў Фукуяма.

Аналітык адзначыў, што ацэньвае вынікі Еўрамайдану больш станоўча, чым памаранчавай рэвалюцыі.

«Галоўнай праблемай Украіны пасля памаранчавай рэвалюцыі сталі супярэчнасці ўладных сіл, перш за ўсё Юшчанкі ды Цімашэнкі. Яны былі занятыя выключна барацьбой адзін з адным, што прывяло да росквіту карупцыі. Таму яны не змаглі перамагчы ўплыў алігархаў, якія паступова вярнулі сабе кантроль над краінай», - адзначыў ён.

Са словаў Фукуямы, цяперашнія кіраўнікі Украіны змаглі некалькі знізіць узровень карупцыі ды ўкараніць прынцыпы публічнага мэнэджмэнту ў працэс кіравання.

«У вас сапраўды праводзяцца сур'ёзныя рэформы, існуе мноства няўрадавых арганізацый, актыўна развіваецца грамадзянская супольнасць. У сувязі з гэтым я мяркую, што ЗША і Еўрапейскі Звяз аказваюць недастатковую падтрымку здаровым сілам украінскага грамадства, асабліва ў варунках, калі яно сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі, якія закранаюць інтарэсы сусветнай супольнасці», - дадаў аналітык.

Фрэнсіс Фукуяма - амерыканскі філосаф, палітолаг, палітычны эканаміст і пісьменнік японскага паходжання. У гэтым годзе за кнігі «Узнікненне палітычнага парадку» (2011) ды «Палітычны парадак і палітычны заняпад» (2014) Фукуяма стаў лаўрэатам прэміі Ёхана Шутэ, самай прэстыжнай прэміі ў галіне палітычных навук.

Фукуяма стаў вядомы дзякуючы кнізе «Канец гісторыі ды апошні чалавек» (1992), у якой выклаў тэорыю, што распаўсюджванне ліберальных дэмакратый ва ўсім свеце можа сведчыць аб канчатковым пункце сацыакультурнай эвалюцыі чалавецтва, а сама дэмакратыя можа стаць канчатковай формай праўлення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках