29 красавiка 2024, панядзелак, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў Еўрамайдан дзяржаўным пераваротам

64
Лукашэнка назваў Еўрамайдан дзяржаўным пераваротам

Дыктатар выказаўся пра падзеі ва Украіне на сустрэчы з сілавікамі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Перш за ўсё, нашу краіну не можа не закранаць крызіс ва Украіне, - заявіў дыктатар 30 кастрычніка, выступаючы падчас аператыўнага збору каманднага складу Узброеных Сіл. - Мы ведаем рэжысёраў і рэальных удзельнікаў учыненага там дзяржаўнага перавароту і распачатай пасля гэтага вайны».

Дыктатар падкрэсліў, што захоўваецца патэнцыял і актыўнасць радыкальных нацыяналістычных груповак, якія нібыта імкнуцца сілавымі метадамі змагацца за перадзел сфер уплыву ў бізнэсе. З ягоных словаў, расце злачыннасць і некантраляванае распаўсюджванне зброі. Адзначаюцца спробы яе ўвозу на нашу тэрыторыю.

Лукашэнка выказаў меркаванне, што відавочная замежнапалітычная пераарыентацыя Украіны ў бок Захаду можа прывесці да размяшчэння на яе тэрыторыі замежных воінскіх кантынгентаў.

Правадыр мяркуе, што фактычна ўпершыню на постсавецкай прасторы існуе канфлікт, развіццё якога, без перабольшання, наўпрост уплывае на бяспеку Беларусі.

«У гэтых варунках для нас вельмі важна захаваць выпрацаваны на палітыка-дыпламатычным узроўні баланс стасункаў з Масквой і Кіевам. Пры ўсякім развіцці сітуацыі мы не павінны быць уцягнутымі ў іх супрацьстаянне», - заявіў ён.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках