3 траўня 2024, Пятніца, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліту Паўлу рыхтуюць замену?

38
Мітрапаліту Паўлу рыхтуюць замену?
Мітрапаліт Павел

Мітрапаліта Паўла з Беларусі перавядуць у іншую епархію - такія размовы ходзяць у царкоўным асяроддзі.

Пра гэта «Нашай Нiве» распавялі адразу некалькі крыніц.

Аднак у інфармацыйным аддзеле Беларускай праваслаўнай царквы гэтыя словы зняпраўджваюць. «Гэта не чуткі, а нават плёткі», - сказаў Сяргей Лепін, старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела Царквы.

Мітрапаліт Разанскі Павел быў пераведзены ў Менск у 2013 годзе. Гэта выклікала неадназначную рэакцыю беларускіх вернікаў. У Беларусь прыслалі чалавека, які ніколі не жыў і не працаваў у нашай краіне, гэта было ацэнена як дэманстрацыя падначаленага становішча беларускага праваслаўя.

Да таго ж, усплыло відэа, на якім ён заяўляе, што Расея ў выпадку ціску на яе можа адпомсціць, адкрыўшы «атамны кранік». У Беларусі, якая прыняла на сябе чарнобыльскую радыяцыю, такія словы былі ўспрынятыя негатыўна.

Дзейнасць мітрапаліта Паўла ў Менску выклікала часам незадаволенасць супрацоўнікаў дыяцэзіі і святароў, якія звыкліся з інтэлігентным стылем мітрапаліта Філарэта. Варта таксама адзначыць, што Лукашэнка на Вялікдзень не прыехаў у праваслаўны кафедральны сабор. Замест гэтага ён наведаў звычайны праваслаўны храм у Оршы.

Кажуць, у мітрапаліта Паўла не склаліся стасункі і з «духоўнікам» сям'і Лукашэнкі айцом Фёдарам Поўным - адзіным са святароў, які суправаджаў Лукашэнку на горналыжныя курорты і атрымаў асабняк у Драздах.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках