25 красавiка 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах збіраюць подпісы супраць размяшчэння тут расейскай авіябазы

12
У Баранавічах збіраюць подпісы супраць размяшчэння тут расейскай авіябазы

У Баранавічах актывісты руху «За Свабоду» 4 кастрычніка пачалі збор подпісаў супраць размяшчэння тут расейскай авіябазы.

Як паведаміў кіраўнік гарадской арганізацыі руху «За Свабоду» Віктар Сырыца, у звароце падкрэсліваецца, што размяшчэнне такой авіябазы супярэчыць артыкулу 18 Канстытуцыі, згодна з якой Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а дзяржаву - нейтральнай, паведамляе БелаПАН.

«Мы плануем збіраць подпісы штодня да 10 кастрычніка ўключна і затым накіруем гэты зварот у «палату прадстаўнікоў», - дапоўніў Сырыца. - Большасць з тых жыхароў Баранавічаў, з якімі мы ўчора размаўлялі, супраць таго, каб у нашай краіне былі замежныя вайсковыя базы. Але падпісваюцца не ўсё. Як я мяркую, людзі баяцца адміністрацыйнага пераследу».

Сырыца адзначыў, што ў Баранавічах таксама вядуць збор подпісаў супраць размяшчэння расейскай авіяцыйнай базы ў Беларусі актывісты стваранага Уладзімірам Някляевым руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках