2 траўня 2024, Чацвер, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg прылічыў Мэркель да ліку галоўных прэтэндэнтаў на Нобэлеву прэмію міру

3
Bloomberg прылічыў Мэркель да ліку галоўных прэтэндэнтаў на Нобэлеву прэмію міру
Ангела Мэркель
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Імя пераможцы Нарвэжскі Нобэлеў камітэт абвесціць 9 кастрычніка ў Осле.

Нямецкая канцлерка Ангела Мэркель з'яўляецца адным з фаварытаў на атрыманне Нобэлевай прэміі міру ў 2015 годзе дзякуючы ейнай рэакцыі на міграцыйны крызіс.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на звесткі даследчых і букмекерскіх кампаній, піша "Новое время".

"Ангела Мэркель узяла на сябе ключавую пазіцыю ў даволі далікатным пытанні ў еўрапейскім кантэксце і выказала выяўную маральную пазіцыю", - заявіў дырэктар Інстытута даследавання праблем міру Крысціян Бэрг Харпвікен.

На думку букмекераў, сярод іншых фаварытаў на атрыманне прэміі - святар з Эрытрэі Мусі Зэрай (Mussie Zerai), які дапамагае ўцекачам, Папа Рымскі Францішак, які змагаецца супраць беднасці, расейскае выданне "Новая газета" і гінеколаг з Конга Дэніс Муквэгэ (Denis Mukwege), які дапамагае ахвярам сэксуальнага гвалту.

Нагадаем, сёння, 5 кастрычніка, у Стакгольме абвясцілі лаўрэатаў Нобэлевай прэміі ў фізіялогіі і медыцыне 2015 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках