29 красавiка 2024, панядзелак, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія ўлады спалохаліся байкоту

62
Менскія ўлады спалохаліся байкоту

Прадаўцы шапікаў у Менску атрымалі ўказанне правяраць сцены кіёскаў на прадмет з'яўлення налепак з заклікам да байкоту «выбараў».

Гэтую інфармацыю «Наша нiва» атрымала ад двух супрацоўніц, якія працуюць у розных сетках кіёскаў.

Жанчынам загадана раз у гадзіну выходзіць з кіёска, абыходзіць яго па перыметры і здзіраць налепкі ў выпадку іх з'яўлення.

Паводле звестак выдання, такая задача пастаўленая перад дворнікамі, якія з такой жа рэгулярнасцю павінны правяраць дошкі аб'яў і сцены дамоў на замацаваных за імі ўчастках.

Крытыка тых, хто заклікае да байкоту «выбараў», складае таксама галоўны змест дзяржаўных газет за апошні тыдзень.

Налепкі з заклікам да няўдзелу ў выбарчым фарсе, тым не менш, рэгулярна з'яўляюцца на дошках для аб'яў, прыпынках грамадскага транспарту, слупах, стэндах і афішах у Менску.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках