28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка заўзела ў Менску за «Дынама» на матчы КХЛ

5

Першая ракетка Беларусі 5 кастрычніка наведала ў Менску матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж сталічным «Дынама» і «Барысам» з Астаны.

Пра прысутнасць Вікторыі Азаранкі абвясціў суддзя-інфарматар, паведамляе БелаПАН.

Матч завяршыўся ўпэўненай перамогай хакеістаў «Дынама» - 6:2.

На сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» Вікторыя Азаранка павіншавала клуб з перамогай.

Беларуская тэнісістка вярнулася дадому для аднаўлення пасля траўмы нагі, атрыманай на значным турніры (прызавы фонд 2,2 млн даляраў ЗША) у кітайскім Ухань у канцы верасня. У другім крузе (1/16 фіналу) пры ліку 6:4, 1:0 на сваю карысць яна адмовілася працягваць сустрэчу з Ёханай Контэ з Вялікабрытаніі. Вікторыя Азаранка знялася таксама з турніра ў Ганконг (12-18 кастрычніка).

Сёлета спартоўка не дагуляла тры турніры: у Бірмінгеме (чэрвень), Цынцынаці (жнівень) і Ухань (верасень). Мінулы сезон беларуска завяршыла ў верасні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках