29 красавiка 2024, панядзелак, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі дамагліся капрамонту дома пасля пагрозы байкоту «выбараў»

9
Менчукі дамагліся капрамонту дома пасля пагрозы байкоту «выбараў»
Фото: RFE/RL

Жыхарам дома на вуліцы Каліноўскага, 78 у Менску, якія абвесцілі пра байкот «выбараў», паабяцалі капітальны рамонт будынка, але без мадэрнізацыі фасада, што яны таксама патрабавалі.

Як паведамілі БелаПАН у ініцыятыўнай групе жыхароў дома, аб гэтым ім было абвешчана 1 кастрычніка на сходзе з удзелам кіраўніцтва адміністрацыі і ЖКГ Першамайскага раёна.

Нагадаем, раней жыхары гэтага дома накіравалі калектыўную скаргу на імя Аляксандра Лукашэнкі, дзе заявілі, што адмаўляюцца галасаваць на «выбарах» і ўсіх іншых выбарах праз тое, што ўлады не праводзяць капітальны рамонт іх дома, пабудаванага 46 гадоў таму. «У знак пратэсту супраць шматгадовага падману з боку ўладаў мы адмаўляемся ад удзелу ў дзяржаўных мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь. Мы маем намер байкатаваць усе выбары, якія праводзяцца ў рэспубліцы ў органы дзяржаўнай улады…», - гаварылася ў скарзе.

Пасля публікацыі гэтай інфармацыі жыхары атрымалі ад прадстаўнікоў ЖКГ запрашэнне на сход у сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту будынка. На агульным сходзе былі абраныя сем упаўнаважаных прадстаўнікоў і старшыня камісіі.

Разам з тым у адказе камунальных службаў жыхароў не ўсё задавальняе. Пра гэта яны напісалі ў заяве кіраўніку адміністрацыі і дырэктару ЖКГ Першамайскага раёна. «Устаноўлена, што наяўная праектна-каштарысная дакументацыя на выкананне работ (зыходзячы з вылучаных аб'ёмаў фінансавання) не прадугледжвае патрабаваную цеплавую мадэрнізацыю дома. Вызначана, што капітальны рамонт без цеплавой мадэрнізацыі (ўцяпленне фасада) дома немэтазгодны і праводзіцца не можа», - гаворыцца ў лісце.

Жыхары просяць максімальна паскорыць правядзенне абследавання дома, атрыманне тэхнічнага заключэння аб наяўных дэфектах агароджваючых канструкцый і іх прамярзання, распрацоўку ўсёй патрэбнай дакументацыі і вылучэнні дадатковага фінансавання на капітальны рамонт з улікам цеплавой мадэрнізацыі будынка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках