29 красавiка 2024, панядзелак, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі Alaska Airlines згубілі багаж свайго гендырэктара

Супрацоўнікі Alaska Airlines згубілі багаж свайго гендырэктара

Інцыдэнт адбыўся яшчэ на мінулым тыдні, але заходнія СМІ пішуць пра гэта толькі цяпер.

Супрацоўнікі Alaska Airlines згубілі багаж свайго гендырэктара Брэдлі Тылдэна, паведамляе The Los Angeles Times.

Як нагадвае газета, амерыканская авіякампанія настолькі ўпэўненая ва ўласнай сістэме дастаўкі багажу, што стала першым у краіне перавозчыкам, які гарантуе дастаўку рэчаў за 20 хвілін. Калі персанал кампаніі не спраўляецца з гэтай задачай, то пасажыр атрымлівае крэдыт $25 на наступны палёт або 2,5 тысяч міль у рамках бонуснай праграмы, піша gazeta.ru.

Таму Тылдэн быў прыкметна збянтэжаны, калі прызнаў на авіяцыйным саміце ў Вашынгтоне, што Alaska Airlines дапусціў памылку. Багаж бізнэсоўцу быў дастаўлены на наступны дзень. «Прэса тут, і я спадзяюся, што вы не запішаце і не надрукуеце гэта», - заявіў Тылдэн з усмешкай. Гендырэктар авіякампаніі не ўдакладніў, ці атрымаў ён належную яму кампенсацыю, аднак паведаміў, што 25 гадоў таму Alaska Airlines ужо губляла яго багаж.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках