29 красавiка 2024, панядзелак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі засакрэцяць звесткі аб уладальніках віл, яхт і самалётаў

16
У Расеі засакрэцяць звесткі аб уладальніках віл, яхт і самалётаў

Доступ да персанальных звестак з рэестра нерухомасці будуць мець «кампетэнтныя органы», але не грамадскія актывісты

Федэральная служба бяспекі РФ унесла ва ўрад законапраект, які прапануе засакрэціць звесткі аб уладальніках нерухомасці, самалётаў і суднаў, піша РБК.

Доступ да гэтых звестак, акрамя саміх праваўладальнікаў і іх прадстаўнікоў, атрымаюць толькі «кампетэнтныя дзяржаўныя органы».

У панядзелак, 5 кастрычніка, гэты праект падтрымала камісія ўрада па законапраектнай дзейнасці, распавялі удзельнікі пасяджэння і дзве крыніцы, знаёмыя з яго вынікамі. Цяпер законапраект павінен быць разгледжаны на пасяджэнні ўрада, пасля чаго адправіцца ў Дзярждуму.

Цяпер звесткі з Адзінага дзяржаўнага рэестра правоў на нерухомую маёмасць (ЕГРП) і ўгод знаходзяцца ў адкрытым доступе - любы чалавек можа іх запытаць. ФСБ прапануе закрыць агульны доступ да ўсіх гэтых звестак, уключаючы персанальныя звесткі ўладальнікаў нерухомасці.

Гэтая ініцыятыва можа абцяжарыць доступ да інфармацыі аб сапраўдных уладальніках нерухомасці, «між іншым карумпаваных чыноўнікаў», мяркуе дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй Раман Рубанаў. Ён выказаў здагадку, што гэта можа быць звязана з выяўленай у экс-кіраўніка ФСБ Мікалая Патрушава нерухомасцю ў Срэбным бары коштам блізу 1,1 млрд руб.

Са слоў партнёра Paragon Advice Group Аляксандра Захарава, тыя, хто хацеў захаваць ананімнасць у пытанні валодання ўласнасцю, раней афармлялі аб'екты на афшорныя кампаніі, але цяпер у дачыненні да некаторых з іх гэта немагчыма ў сувязі з дэафшарызацыяй і санкцыямі Захаду.

Папраўкі ФСБ захаваюць канфідэнцыяльнасць такой інфармацыі, якая можа мець грамадскі рэзананс. Напрыклад, выпіскі з ЕГРП часта прыводзіць у сваіх расследаваннях Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, а ў выпадку прыняцця законапраекта гэта стане немагчыма.

Сярод гучных расследаванняў Фонду Навальнага - дом жонкі прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова. Паводле звестак ФБК, Таццяна Наўка валодае домам і ўчасткам у пасёлку «Трэцяе паляванне» на Наварыжскай шашы ў Падмаскоўі, дзе кошт адной соткі зямлі пачынаецца ад $60 тыс. Гаворка ідзе пра дом плошчай 779,2 кв. м і два участкі агульнай плошчай 9373 кв. м. Увесь кошт нерухомасці Навальны ацаніў у $15,6 млн.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках