28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога віцэ-прэзідэнта FIFА не дапусцяць да выбараў кіраўніка арганізацыі

Былога віцэ-прэзідэнта FIFА не дапусцяць да выбараў кіраўніка арганізацыі
Чон Мон Джун
ФОТА: EPA

Паводле звестак следства, Чон Мон Джун абяцаў фінансавую падтрымку выканаўчаму камітэту арганізацыі пры ўмове, што ЧС 2022 пройдзе ў Паўднёвай Карэі.

Камітэт этыкі FIFA адхіліў ад удзелу ў выбарах кіраўніка арганізацыі яе былога віцэ-прэзідэнта. Пра гэта паведамляе "Лiга.нет" са спасылкай на Reuters.

FIFA пачало расследаванне ў дачыненні да фінансавай падтрымкі, якую, паводле звестак следства, Чон Мон Джун абяцаў выканаўчаму камітэту арганізацыі пры ўмове, што ЧС-2022 пройдзе ў Паўднёвай Карэі. Следства мяркуе, што дзеля гэтага экс-прэзідэнт FIFA ў 2010 годзе паабяцаў укласці ў развіццё футбола $777 мільёнаў.

Чон Мон Джун сваю віну не прызнае. Ён распавёў, што асноўнай прычынай санкцый стаў яго супраціў структуры ўлады ў FIFA, а таксама самога факту яго ўдзелу ў выбарах. «Камітэт этыкі ідзе супраць усіх, хто адважыўся кінуць выклік выканаўцу абавязкаў кіраўніка FIFA Ёзэфу Блатэру», - мяркуе Чон Мон Джун. Ён плануе аспрэчыць абвінавачванне камітэта.

Нагадаем, датэрміновыя выбары прэзідэнта FIFA пройдуць 26 лютага 2016 года. Цяпер пасаду выканаўцы абавязкаў кіраўніка арганізацыі займае Ёзэф Блатэр, якога падазраюць у карупцыйнай справе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках