29 красавiка 2024, панядзелак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Енс Столтэнбэрг: Уварванне самалётаў Расеі ў неба Турцыі - не выпадковасць

Енс Столтэнбэрг: Уварванне самалётаў Расеі ў неба Турцыі - не выпадковасць
Енс Столтэнбэрг
ФОТА: AP

Генеральны сакратар NATO сумняваецца ў тым, што ўварванне расейскай авіяцыі ў турэцкую паветраную прастору адбылося праз памылку.

Пра гэта Енс Столтэнбэрг заявіў у каментары Reuters.

«Я не хачу спекуляваць з нагоды матываў, але гэта не падобна на выпадковасць (...) тым больш што іх дзве», - адзначыў ён.

Са слоў генеральнага сакратара NATO, альянс не атрымаў адэкватнага тлумачэння Масквы з гэтай нагоды.

МЗС Турцыі заявіла аб тым, што расейскі вайсковы самалёт увайшоў у паветраную прастору Турцыі ў правінцыі Хатай у нядзелю 4 кастрычніка. Раней у панядзелак стала вядома, што расейскі вайсковы самалёт у суботу, 3 кастрычніка, парушыў паветраную прастору краіны. Ва ўстанове ўказалі, што на перахоп самалёта былі паднятыя два турэцкія знішчальнікі F-16S. Пасля інцыдэнту амбасадару Расеі ў Турцыі была ўручаная нота пратэсту. У выніку пасольства ў Анкары прызнала, што самалёт парушыў паветраную прастору краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках