29 красавiка 2024, панядзелак, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца маршруткі ў Берасці ездзіў са сцягам «Наваросіі»

35

Пасля пісьмовай скаргі пасажыра сімволіку тэрарыстаў кіроўца прыбраў, аднак назваў яго «вырадкам».

У адну з прарасейскіх груп у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» звярнуўся кіроўца маршруткі «Берасце-Пелішча» Андрэй Цімашэўскі. Ён распавёў, што ў ягоным мікрааўтобусе на лабавым шкле прымацаваны сцяг «Наваросіі» і паскардзіўся на пасажыра, які напісаў скаргу з гэтай нагоды.

Пасля званка журналіста «Нашай нiвы» дырэктару слова «вырадкі» знікла, але яго лёгка знайсці з дапамогай Google.

«Адзін вырадак-змагар напісаў скаргу дырэктару аўтавакзала, дырэктар маёй фірмы павінен даць адказ гэтаму вылюдку цягам 10 дзён. Мяне паставілі перад выбарам: ці зняць сцяг, ці патрэбны юрыдычна абгрунтаваны адказ, бо з ім змагар пазней можа звярнуцца ў суд», - напісаў Андрэй Цімашэўскі.

Дырэктар Берасцейскага аўтавакзала Мікалай Радзюк пацвердзіў, што такая скарга сапраўды была. Яны перанакіравалі яе прыватнаму перавозчыку «ЮВКом», у якога працуе згаданы кіроўца.

Дырэктар «ЮВКома» Юры Кушнярук таксама прызнаў, што такая скарга існуе і ёсць такі кіроўца Андрэй Цімашэўскі.

«Не бачу ніякіх праблем. Гэты ж сцяг амаль цалкам ідэнтычны андрэеўскаму, - адразу сказаў дырэктар. - Але я сказаў, каб зняў, калі людзям не падабаецца».

Беларусь не прызнае легітымнымі ўтварэнні на ўсходзе Украіны, Лукашэнка займае ў гэтым пытанні жорсткую пазіцыю, а як ставіцеся вы, спыталі журналісты ў Юрыя Кушнерука. «Здымем, якія пытанні», - адказаў ён.

На ўдакладненне, як начальнік ставіцца да таго, што ягоныя супрацоўнікі называюць пасажыраў «вырадкі», быў наступны адказ: «Я яшчэ гэтага не бачыў, будзем разбірацца».

Скаргу пакінуў жыхар Берасця Ігар Міхайлаў. «Улічваючы важнасць падтрымкі добрасуседскіх стасункаў паміж Беларуссю і Украінай, патрабую ўжыць захады для выдалення сцяга «Наваросіі» з названага аўто, у дачыненні да кіроўцы ўжыць захады дысцыплінарнага парадку», - напісаў Міхайлаў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках