29 красавiка 2024, панядзелак, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Платных дарог у Беларусі стане на 323 кіламетры больш

7
Платных дарог у Беларусі стане на 323 кіламетры больш

Працягласць платных аўтамабільных дарог у Беларусі павялічыцца з 1 лістапада на 323 кіламетры.

Пра гэта паведаміла падчас круглага стала "Беларускага транспартнага тыдня" начальніца аддзела прававой і арганізацыйнай работы ДУ "Белаўтастрада" Юлія Познанская, паведамляе БелТА.

"З 1 лістапада плануецца запусціць трэцюю фазу платных аўтамабільных дарог - дадаткова 323 км. Іх агульная працягласць вырасце з 1189 км да 1512 км", - сказала Юлія Познанская. Паводле яе слоў, эфектыўнасць выкарыстання сістэмы збірання платы BelToll, якая працуе ўжо два гады ў Беларусі, сёння ацэньваецца яе ўладальнікамі на 99%. А апошнія змены заканадаўства, замацаваныя ўказам №349 ад 10 жніўня, дазволілі павысіць зручнасць яе выкарыстання.

"Так, пры рэгістрацыі ў сістэме электроннага збору аплаты ў выпадку ўнясення памылак аператарам сістэмы ў дамову, такія парушэнні не пацягнуць за сабой негатыўных наступстваў для карыстальнікаў платных дарог. З іх не будзе спаганяцца плата ў павялічаным памеры", - адзначыла начальніца аддзела.

Таксама пастановай Саўміна ўрэгуляваныя некаторыя спрэчныя моманты, прынамсі пытанне аплаты пры буксіроўцы. "Прынцып такі - пры буксіроўцы шляхам пагрузкі плаціць той, хто выступае ў ролі цягача. Пры буксіроўцы на счэпцы ўладальнік кожнага транспартнага сродак плаціць сам за сябе", - патлумачыла прадстаўніца

ДУ "Белаўтастрада". Акрамя таго, аплачваюцца ўсе восі, незалежна ад таго, колькі з іх задзейнічана ў руху.

"Некаторыя кіроўцы пры аплаце не ўлічваюць нерухомыя восі, так званыя гультаі, што з'яўляецца памылкай", - удакладніла яна.

BelToll (электронная сістэма збору платы за праезд, якая заснаваная на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях) была ўведзеная ў камерцыйную эксплуатацыю 1 жніўня 2013 года. З 1 жніўня 2014 года працягласць сеткі платных дарог у Беларусі вырасла на 256 км і склала 1189 км. Кіруе працай BelToll у Беларусі кампанія-аператар ЗТАА "Капш Тэлематыка Сервісіз", у задачы якой уваходзяць забеспячэнне належнага функцыянавання сістэмы. Кантралюе спагнанне збораў на платных аўтамагістралях ДУ "Транспартная інспекцыя".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках