29 красавiка 2024, панядзелак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шосты аргумент супраць смяротнага пакарання

7

Чарговы фільм Віктара Траццякова распавядае пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачынстваў.

Прэм'ерны паказ ўсяго цыкла «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» адбудзецца 7 кастрычніка ў Вільні ў Музеі ахвяраў генацыду (вуліца Ауку, 2). Ён пройдзе ў рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі з удзелам рэжысёра Віктара Траццякова, сцэнарысткі Паліны Сцепаненкі і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэя Палуды, паведамляе ПЦ «Вясна».

Генерал Юрый Захаранка, які быў міністрам унутраных спраў Беларусі, дасканала вывучаў працэдуру смяротнага пакарання і планаваў прапанаваць пэўныя змены ў заканадаўства. Упершыню пра гэта ён распавёў у 1998 Аляксандру Дашчынскаму - карэспандэнту газеты «Навiны». У гэтым жа інтэрв'ю былы міністр унутраных спраў катэгарычна выказаўся супраць смяротнага пакарання, нагадваюць аўтары фільма.

«Я ўпэўнены, што нам неабходна ліквідаваць інстытут пазбаўлення чалавека жыцця, - казаў ён. - Пакаранне смерцю не ў стане спыніць злачыннасць. Псіхіятры-крыміналісты, якія вывучалі гэтае пытанне, прыйшлі да высновы, што ні адзін з асуджаных перад забойствам не думаў пра магчымасць расплаты смяротным пакараннем. Пасля скасавання вышэйшай меры ў краіне не расце колькасць цяжкіх злачынстваў. Здавалася б, лягчэй расстраляць чалавека і закапаць. Але такім чынам грамадства закопвае сябе. Нам неабходна павярнуцца да гуманізму і чалавечнасці».

5 кастрычніка пачаўся традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якой будуць праходзіць пад лозунгам «Забойства - гэта не правасуддзе».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках